655016
213
Zoom out
Zoom in
Previous page
1/224
Next page
213
BY
Толькі для хатняга
ўжытку
Дзякуем за набыццё прадукцыі SHARP. Перад выкарыстаннем Вашага халадзільніка SHARP
уважліва прачытайце гэтую інструкцыю, каб ведаць і карыстацца ўсімі яго карыснымі функцыямі.
Гэты халадзільнік прызначаны выключна для хатняга выкарыстання пры тэмпературы
навакольнага асяроддзя ад +5°C да +43°C. Халадзільнік нельга выкарыстоўваць пры тэмпературы
ад 10°C і ніжэй на працягу доўгатэрміновага перыяду.
ПАПЯРЭДЖАННЕ УВАГА
Гэты халадзільнік змяшчае лёгка-ўзгаральны
ахаладжальнік (R600a: ізабутан) і ізаляцыйны газ
(цыклапентан). Выконвайце наступныя правілы для
прадухілення ўзгарання і выбуху.
Сістэма ахаладжэння ззаду і ўнутры халадзільніка
змяшчае ахаладжальнік. Не дапускайце кантактаў
любых вострых прадметаў з халадзільнай сістэмай.
Не выкарыстоўвайце механічныя прылады або іншыя
сродкі для паскарэння працэсу размарожвання.
(Гэты халадзільнік мае аўтаматычную сістэму
размарожвання.)
Не выкарыстоўвайце электрычныя прыборы ўнутры
халадзільніка.
Выкарыстоўвайце толькі спецыяльную лямпу для
халадзільнай камеры.
Не закрывайце адтуліны па баках халадзільніка.
Не выкарыстоўвайце лёгкаўзгаральныя распыляльнікі,
напрыклад, распыляльнік з фарбай побач з халадзільнікам,
т.к. гэта можа прывесці да выбуху або пажару.
Калі халадзільная сістэма пашкодзілася, не
дакранайцеся да разеткі і не запальвайце агонь.
Адчыніце акно і праветрыце пакой, затым звярніцеся да
ўпаўнаважанага агента SHARP за дапамогай.
Гэты халадзільнік трэба ўтылізаваць належным чынам
у спецыяльных установах па перапрацоўцы для лёгка-
ўзгаральных ахаладжальнікаў і ізаляцыйных газаў.
Лятучыя і лёгкаўзгаральныя рэчывы, такія, як эфір, бензін,
газ прапан, клей, чысты спірт, аэразольныя балончыкі і
г.д., могуць выбухнуць, таму не захоўвайце гэтыя рэчывы
ў халадзільніку.
Бруд на разетцы і штэпселі можа выклікаць пажар.
Чысціце іх з асцярогай.
Не спрабуйце змяніць або мадыфікаваць гэты
халадзільнік. Гэта можа прывесці да пажару, пашкоджання
электрычным токам або траўмы.
Не дакранайцеся да механічных часткак аўтаматычнага
лёдагенератара (верхняя частка каробкі збірання лёду).
Працуючы лёдагенератар можа прывесці да траўміравання.
Пераканайцеся, што падрыхтаваны для ўтылізацыі
халадзільнік не ўяўляе небяспекі для дзяцей (напрыклад,
здыміце магнітныя дзвярныя ўшчыльнікі для прадухілення
траўміравання дзяцей.)
Не дакранайцеся да кампрэсарнай устаноўкі або яе
перыферыйных частак, паколькі яны становяцца вельмі
гарачымі падчас эксплуатацыі, і металічны край можа
прывесці да траўм.
Не чапайце прадукты або металічныя кантэйнеры ў
маразільнай камеры мокрымі рукамі. Гэта можа выклікаць
абмарожванне.
Не выкарыстоўвайце падаўжальнік або адаптар для
падключэння халадзільніка да электрычнай сеткі.
Не кладзіце бутэлькі і кансерваваныя напоі ў лядоўню,
паколькі ў замарожаным стане яны могуць патрэскацца.
Пераканайцеся, што шнур сілкавання не быў пашкоджаны
падчас устаноўкі або перамяшчэння. Калі штэпсель шнура
сілкавання хістаецца, не ўстаўляйце яго ў разетку: гэта можа
прывесці да пашкоджання электрычным токам або ўзгарання.
Адключайце халадзільнік ад электрасеткі трымаючыся за
штэпсель. Ніколі не цягніце за сеткавы шнур: гэта можа
прывесці да пашкоджання электрычным токам або ўзгарання.
У выпадку ўцечкі газу, праветрыце памяшканне, адкрыўшы
вокны і г.д., не дакранаючыся да халадзільніка або разеткі.
Не змяшчайце ніякіх прадметаў, якія змяшчаюць вадкасці
або іншыя нетрывалыя аб'екты на паверхні халадзільніка.
ВАЖНА
Калі гнуткі шнур сілкавання пашкоджаны, ён мусіць
быць заменены толькі на адмысловы прыдатны
шнур упаўнаважаным агентам SHARP.
Гэты халадзільнік прызначаны для выкарыстання
дзецьмі ад 8 гадоў, асобамі з абмежаванымі
фізічнымі, сэнсарнымі або псіхічнымі здольнасцямі,
або пры адсутнасці вопыту і ведаў, за выключэннем
выпадкаў, калі яны атрымалі адпаведныя
інструкцыі адносна карыстання халадзільнікам або
карыстаюцца ім пад кантролем асобы, адказнай
за іх бяспеку. Малыя дзеці павінны знаходзіцца
пад наглядам і не ўжываць халадзільнік як
цацку. Ачыстка і технічнае абслугоўванне можа
ажыцяўляцца дзецьмі пад наглядам.
Інфармацыя для карыстальнікаў (прыватныя хатнія гаспадаркі)
1. У Еўрапейскім Саюзе
Увага: Для ўтылізацыі халадзільніка, калі ласка, не выкарыстоўвайце звычайныя смеццевыя
чопы!
Скарыстанае электрычнае і электроннае абсталяванне павінна быць утылізавана асобна
і ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое патрабуе належнай апрацоўкі, аднаўлення і
перапрацоўкі такога абсталявання.
У адпаведнасці з прынятым дзяржавамі-членамі заканадаўствам, прыватныя хатнія гаспадаркі ў
дзяржавах ЕС могуць вярнуць скарыстанае электрычнае і электроннае абсталяванне ў адмыслова
прызначаныя для гэтага месцы бясплатна*. У некаторых краінах* мясцовае прадстаўніцтва
вытворцы можа прыняць скарыстаны прадукт бясплатна, калі Вы набываеце аналагічны новы.
*) Калі ласка, звяжыцеся з мясцовым органам улады для больш дакладнай інфармацыі.
Калі Ваша скарыстанае электрычнае або электроннае абсталяванне мае батарэі або акумулятары,
калі ласка, утылізуйце іх асобна загадзя ў адпаведнасці з мясцовымі патрабаваннямі.
Правільна ўтылізуючы гэты выраб, Вы дапаможаце забяспечыць неабходную апрацоўку, аднаўленне
і пераапрацоўку адходаў і тым самым прадухіліць патэнцыйнае адмоўнае ўздзеянне на навакольнае
асяроддзе і здароўе людзей, якія маглі б узнікнуць з-за няправільнага абыходжання з адходамі.
2. У краінах за межамі ЕС
Калі Вы жадаеце ўтылізаваць гэты прадукт, калі ласка, звяжыцеся з мясцовымі ўладамі і
запытайцеся аб правільных спосабах утылізацыі.
Для Швейцарыі: Скарыстанае электрычнае або электроннае абсталяванне можа быць
звернута бясплатна дылеру, нават калі Вы не набываеце новы прадукт. Пункты збору
пералічаны на www.swico.ch або www.sens.ch.
Увага:
Гэты прадукт
маркіраваны дадзеным
сімвалам. Гэта азначае,
што электрычныя і
электронныя вырабы не
павінны ўтылізавацца са
звычайнымі бытавымі
адходамі. Існуе асобная
сістэма збору дадзеных
прадуктаў.
(B573)E.indb 213 2014/02/07 11:43:52
213


Need help? Post your question in this forum.

Forumrules


Report abuse

Libble takes abuse of its services very seriously. We're committed to dealing with such abuse according to the laws in your country of residence. When you submit a report, we'll investigate it and take the appropriate action. We'll get back to you only if we require additional details or have more information to share.

Product:

For example, Anti-Semitic content, racist content, or material that could result in a violent physical act.

For example, a credit card number, a personal identification number, or an unlisted home address. Note that email addresses and full names are not considered private information.

Forumrules

To achieve meaningful questions, we apply the following rules:

Register

Register getting emails for Sharp SJ-FP810V at:


You will receive an email to register for one or both of the options.


Get your user manual by e-mail

Enter your email address to receive the manual of Sharp SJ-FP810V in the language / languages: English, German, Dutch, French, Italian, Polish, Portuguese, Spanish as an attachment in your email.

The manual is 94,39 mb in size.

 

You will receive the manual in your email within minutes. If you have not received an email, then probably have entered the wrong email address or your mailbox is too full. In addition, it may be that your ISP may have a maximum size for emails to receive.

The manual is sent by email. Check your email

If you have not received an email with the manual within fifteen minutes, it may be that you have a entered a wrong email address or that your ISP has set a maximum size to receive email that is smaller than the size of the manual.

The email address you have provided is not correct.

Please check the email address and correct it.

Your question is posted on this page

Would you like to receive an email when new answers and questions are posted? Please enter your email address.



Info